Рэспубліканскі аўтапрабег "За адзіную Беларусь!"

26 декабря 2020

Субота - а значыць зноў у шлях. Аўтапрабег "За адзіную Беларусь!" працягвае калясіць па краіне. На чарзе - Магілёўская вобласць.

З Мінска сёння стартавалі адразу дзве калоны. Асноўная ў 10:30, і яшчэ адна, невялікая, трыма гадзінамі раней - у 7:30. Менавіта ў яе саставе з'ехалі і журналісты АТН. Традыцыйна ў аўтапрабегу ўдзельнічаюць людзі, якія трапятліва ставяцца да лёсу сваёй краіны. Іх машыны ўпрыгожаны дзяржаўнай сімволікай, а таксама навагодняй атрыбутыкай. Усё-такі да галоўнага зімовага свята засталося зусім крыху.

Да гэтага часу ўдзельнікі аўтапрабегу паспелі здзейсніць запланаваны прыпынак у Бабруйску. Там наведалі дзіцячы дом, дзе павіншавалі дзяцей з надыходзячым Новым годам. У перыяд распаўсюджвання каранавіруса свята правялі на вуліцы. Не абышлося і без казачных персанажаў. Дзеці наперабой чыталі вершы. Кожны атрымаў падарунак.

Адзначым, толькі гэтым марафон дабра ў аўтапрабегу сёння не абмяжуецца. На чарзе Асіповічы. Гэта месца сустрэчы дзвюх калон. Там яны таксама павіншуюць дзяцей. Акрамя гэтага наперадзе - вялікая забаўна-пазнавальная праграма. Для ўдзельнікаў аўтапрабегу падрыхтавалі рэканструкцыю бою часоў Другой сусветнай і выступленне казакоў. Больш падрабязна ў нашых наступных выпусках.