З Мінска на Гомель праз Мар'іну Горку, Асіповічы, Бабруйск і Жлобін. Гэта маршрут чарговага рэспубліканскага прабегу "За адзіную Беларусь!". У мінулыя выхадныя шматлікая аўтакалона праехала праз усю краіну - ад мяжы з Расіяй і да Брэсцкай крэпасці. Гэтым разам вырашылі адправіцца на паўднёвы ўсход. Асаблівым месцам маршруту стане мемарыяльны комплекс "Ала " ў Светлагорскім раёне.
Стартуе аўтапрабег у 10 раніцы. Далучыцца да маштабнай акцыі можа любы ахвотнік. Галоўнае - гэта пазітыўны настрой! Што яшчэ вызначае ўдзельнікаў аўтапрабегу - гэта дзяржаўны флаг Беларусі на кожнай машыне як сімвал міру і спакою. А напярэдадні ўжо ў сталіцы прайшоў яшчэ адзін аўтапрабег - "За Беларусь!". Яго ўдзельнікі праехалі па цэнтральных вуліцах Мінска і вакол абеліска Перамогі.













