Рэспубліканскі аўтацягнік памяці спыніўся ў Мінску

21 октября 2022
Аўтацягнік памяці "Беларусь. Моладзь. Традыцыі" сёння прымае Мінск. Патрыятычны марафон аб'яднаў шматлікія гарады нашай краіны. А ў якасці пасажыраў - 30 маладых сем'яў з розных рэгіёнаў. Яны прынялі ўдзел у акцыі і праклалі маршрут па памятных мясцінах і славутасцях Беларусі. За тыдзень аўтацягнік праехаў тысячы кіламетраў. Фінальная кропка - сталіца. Тут маладыя сем'і ўсклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой" у памяць герояў-вызваліцеляў, а пасля адправіліся на аглядную экскурсію ў гістарычны цэнтр.

Удзельнікі патрыятычнага марафону, сярод якіх не толькі беларусы, але таксама і сям'я з Украіны, па-новаму адкрылі для сябе гісторыка-культурную спадчыну нашай краіны. У праграме гасцей сталіцы на сёння - наведванне экспазіцый мастацкага і Нацыянальнага гістарычнага музеяў.