Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера"

23 марта 2021
"Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера".  Пад такой назвай стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя па добраўпарадкаванні рэлігійных аб'ектаў. Да канца месяца  валанцёры руху "Добрае сэрца" плануюць прывесці ў парадак каля 80 месцаў у сталіцы і рэгіёнах. Толькі за мінулы год у перыяд акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі" па ўсёй краіне добраўпарадкавалі 128 культурных і рэлігійных помнікаў. 

Добраахвотніцкі рух "Добрае сэрца" аб'ядноўвае больш за 32 тысячы юнакоў і дзяўчат.