Рэспубліканская акцыя Стоп-спайс

19 декабря 2013
Спыніць спайс-эпідэмію і не дапусціць распаўсюджвання курыльных сумесяў сярод моладзі. Агенцтва тэленавін падключылася да рэспубліканскай акцыі наркакантролю МУС Стоп-спайс. Сёння і заўтра ва ўсіх школах і гімназіях сталіцы будзе паказаны фільм цыкла Журналісцкае расследаванне Паляванне за розумам, пройдуць лекцыі аб пагібельным уплыве гэтага цяжкага сінтэтычнага наркотыку на мозг чалавека. Творчая група праекта Журналісцкае расследаванне разам з праваахоўнікамі пабывала сёння ў 31-й гімназіі Мінска, дзе сабраліся старшакласнікі з розных школ і гімназій раёна.

Рэпартаж Алесі Высоцкай.

Гэтыя шакавальныя кадры - не адзіныя, якія знайшла здымачная група падчас журналісцкага расследавання. Гэта адбываецца побач з намі, і з нашай моладдзю. У фільм увайшлі рэальныя прыклады і жыццёвыя гісторыі. Вось гэты хлопец - ён, дарэчы, застаўся жывы - пад дзеяннем спайса скокнуў з другога паверха ў метро на Нямізе. А гэты малады чалавек не дайшоў да каледжа. Гэта таксама ў Мінску.

Такіх выпадкаў шмат. Спайс падносіцца як бяскрыўдная забава, на якой можна хутка зарабіць, ды яшчэ і атрымаць задавальненне. Насамрэч - гэта не так. Мы раскрываем сакрэты сеткавага спайс-маркетынгу ў фільме. І прыйшлі распавесці сёння аб гэтым дзецям.

У 31-й сталічнай гімназіі сабраліся старшакласнікі з розных школ Фрунзенскага раёна. Для некаторых стала адкрыццём, што Скайп, сацсеткі - гэта сёння тэрыторыя закону. І што продаж, нібы, легальных сінтэтычных наркотыкаў праз Інтэрнэт караецца, як любое іншае злачынства.

Перад дэманстрацыяй фільма падлеткам літаральна на пальцах аб тым, куды прыводзіць ужыванне курыльных сумесяў і іх распаўсюджванне, распавялі спецыялісты. Гэта і супрацоўнікі наркакантролю, і міліцыі грамадскай бяспекі, і інспекцыі па справах непаўналетніх.

Усё, аб чым падлеткі пачулі ад праваахоўнікаў, на прыкладах потым убачылі і ў фільме Агенцтва тэленавін. Ён заканчваецца фразай: Не важна, як ты падаеш, галоўнае, як уздымаешся. І ў кожнага ёсць выбар: узляцець або падняцца. Хочацца верыць, што выбар моладзь зробіць правільны.