Асноўная задача - знізіць колькасць дарожных здарэнняў. Супрацоўнікі ДАІ працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Пад асаблівай увагай людзі сталага ўзросту
Гутаркі праводзяць і з бацькамі, а дзецям уручаюць флікеры. Што трэба памятаць за рулём і на дарозе - нагадае Ілья Цвяткоў.
Пешаход - галоўны на дарозе. Менавіта да гэтых удзельнікаў дарожнага руху ў гэтыя дні асаблівая ўвага з боку ДАІ. На пільным кантролі нерэгуляваныя пешаходныя пераходы і складаныя ўчасткі дарог.
Пераход на праезнай частцы - традыцыйна месца павышанай небяспекі, дзе адбываецца вялікая колькасць сутыкненняў. Менавіта тут у рамках акцыі "Пешаход" працуюць супрацоўнікі аўтаінспекцыі. Пешаходам і аўтамабілістам нагадваюць правілы дарожнага руху.
Пешаходам перш чым перайсцІ дарогу, трэба ўважліва паглядзець па баках, а вадзіцелям на пад'ездзе да зебры - знізіць хуткасць, бо з-за прыпаркаванага побач аўто таго, хто пераходзіць дарогу, часта цяжка заўважыць.
Маленькім удзельнікам дарожнага руху - таксама дадатковая ўвага. Наяўнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак - аснова бяспекі для кожнага пешахода - дарослага і дзіцяці.
Акцыя будзе доўжыцца з сённяшняга дня да 12 кастрычніка. З пешаходамі і вадзіцелямі дарожныя міліцыянеры будуць размаўляць індывідуальна – адказваць на спрэчныя пытанні. Усё гэта для таго, каб знізіць колькасць ДТЗ.












