Рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу". За 7 дзён высаджана 18 мільёнаў дрэў

1 апреля 2020
За 7 дзён - 18  мільёнаў дрэў. У Беларусі працягваецца рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу". Да штодзённай работы леснікоў зараз далучаюцца актыўныя жыхары краіны. Расаду і інвентар раздаюць у лясгасах. Сёння ў нашых лясах пераважаюць іглічныя пароды - гэта елка і хвоя. У 2020 годзе  стаўку зробяць на цвёрдаліставыя: дуб, вольху і бярозу.

Валянцін Шатраўка, першы намміністра лясной гаспадаркі Беларусі: "Па 2020 году стаіць задача стварыць лясных культур цвёрдаліставых парод  не меней за 11,5 % ад аб'ёму агульнага стварэння лясных культур.  Гэтая  лічба даволі значная ў параўнанні з мінулым годам, у якім мы стварылі каля 6 %".

Тыдзень лесу сёлета  прысвечаны  малой радзіме і 75-годдзю Вялікай Перамогі.