Рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці" cтартуе 9 снежня

5 декабря 2019
Больш за дзвесце трыццаць тысяч дзяцей сёлета прымуць удзел у акцыі "Нашы дзеці". Дабрачынны марафон стартуе ўжо на наступным тыдні, 9 снежня. Пачатак акцыі пройдзе ў Мінску ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Асаблівую ўвагу  па традыцыі ўдзеляць дзецям, якія патрапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю: выхаванцам дзіцячых дамоў і пакінутым без бацькоў, дзецям з абмежаваннямі па здароўі і маленькім пацыентам бальніц.

Усяго па краіне вызначана больш як сто трыццаць дзіцячых устаноў, якія прымуць матэрыяльную дапамогу ад розных арганізацый у рамках акцыі "Нашы дзеці". Самай яркай падзеяй акцыі стане Галоўная ёлка краіны ў Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта.