Яны працуюць кожную суботу з 9 раніцы і да апоўдня. Акрамя таго, прамыя лініі правядуць старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, іх намеснікі і кіраўнікі спраў.
Прамыя лініі пройдуць і ў некаторых міністэрствах і ведамствах. Чарговая сувязь у гэту суботу - 20 лютага.













