Вырашыць пытанне па званку змогуць жыхары сталічнага рэгіёна

1 марта 2016

Ад недахопу парковачных месцаў да будаўніцтва жылля. Вырашыць пытанне па званку змогуць жыхары сталічнага рэгіёна. Пятага сакавіка прадоўжаць працу прамыя тэлефонныя лініі. Пройдуць яны ў Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах. У мэрыі на сувязь выйдзе старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васіль Панасюк. Звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі можна з 9 да 11 гадзін.

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце жыхароў вобласці выслухае кіраўнік спраў Іван Маркевіч. Задаць пытанне можна да апоўдня. Прамыя тэлефонныя лініі дапамагаюць грамадзянам аператыўна вырашыць асабістыя праблемы ад капрамонту да добраўпарадкавання. Звярнуцца да кіраўніцтва Мінска і вобласці па тэлефоне можна кожную суботу.