Вырашыць хвалюючыя пытанні напрамую з кіраўніцтвам вобласці змаглі жыхары Капыльскага раёна

22 августа 2018

На прыёме ў губернатара пабывала больш чым 10 чалавек. З Анатолем Ісачанкам і кіраўніцтвам раёна абмяркоўвалі пытанні добраўпарадкавання, дарожнага рамонту, паляпшэння жыллёвых умоў. Жыхары аграгарадка Пясочнае і вёскі Забалацце звярнуліся да старшыні Мінскага аблвыканкама з просьбай вырашыць праблему з падтапленнямі іх зямельных участкаў.

На месцы губернатар даручыў, каб у аграгарадок тэрмінова выехала спецыяльная камісія і вызначыла неабходныя віды работ, якія б знялі праблему.

Адно з самых хвалюючых пытанняў - па-ранейшаму стан дарожнага пакрыцця ў сельскай мясцовасці. Як паведаміў старшыня Мінаблвыканкама, да канца года плануецца выдаткаваць дадатковыя сродкі на рамонт дарог у Мінскім раёне.