Вырашыць спрэчныя пытанні з прадстаўнікамі ўлады напрамую

8 октября 2019

Пачуць адказы і знайсці спосабы вырашэння хвалюючых праблем прапаноўваюць і падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь - у наступную суботу, 12 кастрычніка.

На пытанні мінчан з дзевяці да дванаццаці гадзін будзе адказваць мэр Мінска Анатоль Сівак. 

А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Сяргей Неўмяржыцкі. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе кожную суботу.