Вырашыць праблему тэлефанаваннем

19 августа 2016

Такой магчымасцю можна скарыстацца падчас прамых ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу, 20 жніўня, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах. У мэрыі на сувязі з грамадзянамі - намеснік старшыні Андрэй Дамарацкі. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі можна з 9 да 12 гадзін па гэтым нумары тэлефона.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае старшыня Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Нагадаем, звярнуцца да кіраўніцтва сталіцы і вобласці па тэлефоне можна кожную суботу.