Вырашыць праблему адным званком

17 июня 2016

Скарыстацца такой магчымасцю можна заўтра. У Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах пройдуць прамыя тэлефонныя лініі.

У Мінску на сувязь выйдзе мэр горада Андрэй Шорац. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі можна з дзевяці да дванаццаці гадзін, набраўшы нумар тэлефона, які зараз на экране.

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце жыхароў сталічнага рэгіёна выслухае старшыня Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Задаць сваё пытанне можна да паўдня. Прамыя тэлефонныя лініі ў сталіцы і Мінскай вобласці праходзяць кожную суботу.