Вырашыць праблемныя пытанні беларусам дапамагаюць прамыя тэлефонныя лініі

18 августа 2017

Яны працуюць кожную суботу з 9-ці раніцы да паўдня. На сувязь выйдуць намеснікі старшынь абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама кіраўнікі спраў. Чарговая сувязь 19 жніўня.

Задаць свае пытанні можна і кіраўнікам дзяржорганаў. На сувязь заўтра выйдзе міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў. А 26 жніўня -міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, міністр культуры Барыс Святлоў, а таксама міністр абароны Андрэй Раўкоў. Акрамя кіраўнікоў дзяржорганаў, прамыя лініі правядуць іх намеснікі.