Вырашыць актуальныя пытанні пры дапамозе званка

27 июля 2018

Вырашыць актуальныя пытанні пры дапамозе званка можна і падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэтую суботу - у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У сталіцы заўтра - з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан адкажа кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Ганна Мацельская. Нумар тэлефона - на экране.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае губернатар Анатоль Ісачанка. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя