Вырашыць актуальныя пытанні можна падчас прамых тэлефонных ліній

20 июля 2018

Вырашыць актуальныя пытанні пры дапамозе тэлефоннага званка падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэтую суботу, 21 ліпеня, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У сталіцы з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан адкажа намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Мікалай Рагашчук. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.