Вырашыць актуальную праблему можна падчас прамых тэлефонных ліній

25 марта 2016

Традыцыйна пройдуць яны ў гэтую суботу ў Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У мэрыі заўтра на сувязі з грамадзянамі - намеснік старшыні Мінгарвыканкама Жана Бірыч. Звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі можна з дзевяці да дванаццаці гадзін. 

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў рэгіёна выслухае першы намеснік губернатара Ігар Макар. Нагадаем, звярнуцца да кіраўніцтва сталіцы і вобласці па тэлефоне можна кожную суботу.