Рашэнне праблем у рэгіёнах. Працягваюцца і выязныя прыёмы грамадзян

28 октября 2019

Эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва вывучае на месцах Адміністрацыя Прэзідэнта. Працягваюцца і выязныя прыёмы грамадзян.

Так, заўтра 29 кастрычніка ў Светлагорску з грамадзянамі сустрэнецца памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці  Юрый Шулейка, у Гарадоцкі раён выедзе памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці  Анатоль Ліневіч, у Баранавічах і раёне  на пытанні адкажа памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці  Анатоль Маркевіч. Запісацца на прыём можна па тэлефоне аддзела   па рабоце са зваротамі грамадзян выканаўчага камітэта.