Рэпартаж з выбарчага ўчастка Барысава

11 октября 2015

У Беларусі большасць участкаў размешчаная ў сталічным рэгіёне - іх 1032. Некалькі гадзін таму нашы карэспандэнты выходзілі на сувязь з фабрычнага выбарчага ўчастку ў Жодзіне, а зараз здымачная група перамясцілася ў Барысаў. Як праходзіць галасаванне ў гэтым горадзе, даведаемся ў Андрэя Лапцёнка (прамое ўключэнне).

Мы перамясціліся ў Барысаў. На ўчастак для галасавання №32. Размяшчаецца ён у клубе Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання, вядомага ў першую чаргу сваёй футбольнай камандай. Зараз на гадзінніку 13:05. Колькі ж на гэты момант тут паспела прагаласаваць выбаршчыкаў? Ва ўчастковай камісіі назвалі наступныя лічбы.

Нагадаем, пры гэтым прадпрыемстве знаходзіцца футбольны клуб БАТЭ. Зрэшты, сёння тут футбалістаў мы ці наўрад убачым, жывуць яны не ў Барысаве і галасуюць па месцы жыхарства. Але на ўчастак зазірнуў Анатоль Капскі - генеральны дырэктар прадпрыемства і самы паспяховы топ-менеджар футбольнага чэмпіёна Беларусі. І нам удалося запісаць з ім невялікае інтэрв'ю (відэа).

Дарэчы напярэдадні на вочы трапілі два цікавыя факты. У Брытаніі праводзіліся даследаванні і была заўважана сувязь умоў надвор'я і выбару выбаршчыка. Як ні парадаксальна, вынікі футбольных матчаў таксама могуць паўплываць на выбаршчыкаў. Але ў гэтым выпадку, ні на надвор'е, ні тым больш на барысаўскі БАТЭ, які дэманструе выдатную гульню ў Лізе чэмпіёнаў, барысаўчанам наракаць нельга. А тут яшчэ ў апошняй гульні парадавала і нацыянальная зборная. Нагадаем, што ўжо заўтра тут, на "Барысаў-Арэне", зборная Беларусь згуляе з Македоніяй. Напэўна стадыён будзе поўны.

Але вось энергія і добрая атмасфера адчуваецца ў дзень галасавання тут, у Барысаве, зрэшты, як і ў Жодзіне, дзе мы сёння пабывалі, і, думаю, па ўсёй краіне. У прыватнасці, тут на гэтым участку, для таго каб прагаласаваць, створаныя ўсе ўмовы. Уся неабходная інфармацыя, якая можа дапамагчы выбаршчыку. Гэта адзначаюць і назіральнікі ад розных грамадскіх аб'яднанняў, якія сочаць за ходам галасавання. Прынятыя неабходныя меры бяспекі.

Пакуль, як мы ўбачылі, усё праходзіць абсалютна карэктна.З боку назіральнікаў у адрас участковай камісіі заўваг няма. Вельмі хочацца спадзявацца, што на гэтых выбарах актыўнасць будзе высокай. Наперадзе яшчэ досыць часу. Выбарчыя ўчасткі закрыюцца толькі ў 20.00. Спадзяёмся, што ніхто не забудзе прагаласаваць.