Рэпартаж з школы № 1 горада Узда

1 сентября 2017

Як праходзіць Дзень ведаў у Мінскай вобласці? Адказ на гэтае пытанне ведае Наталля Кузьміцкая - у школе № 1 горада Узда.

Гэта 1 верасня для Алены Спірынай - двайное свята. Прафесіянальнае - жанчына - педагог па музыцы, і сямейнае – сёння першы раз ў першы клас яна вядзе ўнучку Лізу, прычым вучыцца дзяўчынка будзе ў школе, выпускніцай якой у свой час была яе бабуля.

Сёння Лізавета прадоўжыла і яшчэ адну сямейную традыцыю. Дзяўчынцы даверылі вельмі адказную місію – даць першы званок на ўрок вучням Уздзенскай школы імя Пушкіна, адной з самых старэйшых у раёне.

За 120 гадоў існавання Уздзенская школа ператварылася ў сучасны навучальны комплекс. Веды тут атрымліваюць 404 школьнікі. Не толькі з горада, але і 18 найбліжэйшых вёсак. Да ўрачыстай лінейкі далучылася і кіраўніцтва вобласці. Пасля невялічкай экскурсіі па навучальнай установе - віншаванні тым, хто ўпершыню сеў за школьную парту.

Пасля першага званка і першыя ўрокі. Паводле традыцыі, яны прысвечаныя гісторыі, патрыятызму і асновам бяспечнай жыццядзейнасці. Паказальныя заняткі ад супрацоўнікаў МНС асабліва прыйшліся да спадобы вучням пачатковай школы.

Да пачатку напружанай, але вельмі цікавай школьнай пары яшчэ ёсць час Два выхадныя, а пасля хтосьці толькі пачне рабіць першыя да ведаў крокі, а для кагосьці настане самы адказны і нават лёсавызначальны час – падрыхтоўка да экзаменаў і выбар будучай прафесіі.