Рэпетыцыя вясны ў Батанічным садзе

19 февраля 2020
Цюльпаны, гіяцынты, касачы і нарцысы - палітру веснавых кветак можна ўбачыць у Мiнскiм батанічным садзе. У экспазіцыі больш за 100 відаў цыбульных. Дарэчы, рыхтаваць выставу спецыялісты пачалі яшчэ мiнулай восенню. Каб расліны зацвілі ў лютым, увесь гэты час спецыялісты вырошчвалі нарцысы, цюльпаны і крокусы пад пільным доглядам, захоўваючы неабходную вільготнасць і тэмпературу. Сёлета на выставе перавагу аддалі  жоўтым нарцысам. У Батанічным садзе можна не толькі ўбачыць веснавыя кветкі, але і атрымаць кансультацыю па іх вырошчванні.