Рэпетыцыя да Дня Перамогі ўнясе карэктывы ў транспартны рух сталіцы
3 мая 2013
Заўтра і 6 мая з дзесяці вечара да апоўначы будзе абмежаваны рух па праспекце Незалежнасці: ад вуліцы Купалы да Казлова ў абодвух напрамках. ДАІ рэкамендуе вадзіцелям і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтыя абставіны пры выбары маршруту.