Рэпетыцыі навагодняга балю ў Вялікім

27 октября 2020
Упершыню станцаваць класіку на Галоўнай сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Такі шанец - для ўдзельнікаў Вялікага навагодняга балю. Танцавальная ноч запланаваная ў афішы з 13 на 14 студзеня. Для тых, хто ўжо купіў білеты, пачаліся першыя рэпетыцыі. Акрамя вывучэння па, арганізатары просяць захоўваць медыцынскі этыкет - быць у  масках і пальчатках. Пары вывучаць паланез, контрданс, польку. Усяго - 8 танцавальных кірункаў.