Рамонт у кватэрах нярэдка становіцца галаўным болем для суседзяў

6 августа 2014

Жыццё пад шум перфаратара і стуканне малатка. Рамонт у кватэрах нярэдка становіцца галаўным болем не толькі для гаспадара, але і для яго суседзяў. Сёлета скаргаў на шумных суседзяў больш за 60% ад усёй колькасці. І як дзейнічаць у такой сітуацыі? Караць рублём або шукаць кампраміс? Марына Мураўёва спрабавала знайсці агульную мову з шумнымі суседзямі.


З кожным годам такіх шумных суседзяў у пад'ездзе становіцца больш. Яно і зразумела - рамонт справа патрэбная. Аднак мірным шляхам узгадніць час будаўнічых работ з суседзямі многія жыхары не лічаць патрэбным.


Дастукацца да такого суседа цяжка. Рамонтам займаюцца будаўнікі. А гаспадара ў кватэры няма. Таму паскардзіцца можна толькі ў ЖЭС.


Дыскамфорту суседзям дадае не толькі рамонтнае рэха - гул перфаратара і дрыля, але і стыхійныя сметнікі з рэшткамі будматэрыялаў і кавалкамі арматуры ля лесвічных пралётаў і пад'ездаў.


Між тым будаўнічаму смеццю ў тамбурах і каля смеццеправодаў не месца. Гаспадар павінен самастойна вывезці яго на звалку.


Шумныя кампаніі, рамонтныя работы ў недазволены час і нават гучная сігналізацыя ад машын у двары. Работнікам ЖЭСаў пастаянна даводзіцца вырашаць канфліктныя сітуацыі. Парушальнікам цішыні па пошце адпраўляюць папярэджанне. А калі адпаведнай рэакцыі няма, справу накіроўваюць у суд. Штраф за шум - ад пяці базавых велічынь, а гэта 750 тысяч рублёў.