Рамонт на ўчастку нафтаправода Мазыр - Брэст-3 завершаны

20 января 2020
"Гомельтранснафта "Дружба" завяршыла рамонт на ўчастках магістральнага нафтаправода Мазыр - Брэст-3. Там па выніках унутрытрубнай дыягностыкі была выяўлена вялікая колькасць дэфектаў. Замененыя дзве секцыі сістэмы, выпраўлены вытворчы брак на яе 7-м і 13-м кіламетрах. Зараз транзіт расійскай нафты праз тэрыторыю Беларусі працягваецца ў штатным рэжыме.