Рамонт і добраўпарадкаванне дарог аказаліся ў топе тэм прамых тэлефонных ліній

26 марта 2016

Рамонт і добраўпарадкаванне дарог, у тым ліку і ў дачных пасёлках, сёння ў топе тэм, якія ўзнімалі падчас традыцыйных прамых ліній.

Нагадаем, яны праводзяцца кожную суботу ва ўсіх абл- і райвыканкамах краіны.

Акрамя таго, людзей хвалююць і традыцыйныя тэмы: тарыфы на камунальныя паслугі, добраўпарадкаванне, прыватызацыя жылля і працаўладкаванне. Па кожным факце звароту праводзіцца праверка адпаведнымі службамі. На працягу двух тыдняў людзі атрымліваюць пісьмовы адказ. Як паказвае практыка, большасць пытанняў можна аператыўна вырашыць на месцах.

Нагадаем, прамыя лініі праводзяць кожны тыдзень ужо больш як год. Такая форма зваротнай сувязі дапамагае кіраўніцтву выявіць найбольш актуальныя пытанні для людзей і больш эфектыўна прымаць рашэнні ў гэтых сферах.