Рамеснікі рыхтуюцца да II Еўрапейскіх гульняў

14 июня 2019

Да галоўнага спартыўнага форуму - II Еўрапейскіх гульняў - рыхтуюцца не толькі атлеты (у іх зараз праходзяць апошнія трэніроўкі), але і рамеснікі. Для ўмельцаў цэнтральнага рэгіёна гэта сапраўднае свята. Свае адмысловыя вырабы яны прадэманструюць у горадзе майстроў 23 чэрвеня ля Камароўскага рынку. Бярэзінскі раён прывязе свае драўляныя лыжкі, Капыльскі і Старадарожскі раёны - традыцыйнае ткацтва, а майстроў з Лагойска пазнаем па лозапляценні.

Акрамя таго, кірмашы народнага промыслу ў Мінску разгорнуцца на набярэжнай Траецкага прадмесця, ля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе. Урачыстае адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў ужо 21 чэрвеня. Сталіца прыме больш за 30 тысяч гасцей.