Сёння, у восьмую гадавіну смерці Папы Іаана Паўла II, у мінскі касцёл святых Сымона і Алены будуць урачыста ўнесены рэліквіі нябожчыка пантыфіка. У тым ліку рэлікварый з яго крывёй. Ён перададзены мінскаму прыходу Мітрапалітам Кракаўскім кардыналам Станіславам Дзівішам, былым сакратаром Папы Іаана Паўла II па просьбе ігумена Чырвонага касцёла ксяндза Уладзіслава Завальнюка.














