"Рэквіем" Джузэпэ Вердзі да 35-годдзя чарнобыльскай трагедыі на "Беларусь 3"

26 апреля 2021

Тэматычны эфір у дзень 35-годдзя чарнобыльскай трагедыі - на "Беларусь 3". Сёння сацыякультурны канал прапануе месу Джузэпэ Вердзі "Рэквіем". Твор італьянскага кампазітара вядомы як сімвал высокіх пачуццяў - светлай памяці і шчырага смутку.

Музычны шэдэўр выканаюць сусветна вядомыя тытулаваныя беларускія оперныя артысты: Кацярына Семянчук, Надзея Кучар, Аляксандр Рославец і Павел Пятроў.

За дырыжорскім пультам Дзмітрый Мацвіенка. Галоўны хормайстар - народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч. Тэлеверсія ў 18:40 на "Беларусь 3".