Рэктар Акадэміі кіравання Марат Жылінскі - госць праграмы "Буйным планам"

24 января 2016

Вучыцца ніколі не позна нават тым, хто сёння ўжо займае высокую дзяржаўную пасаду. У многіх айчынных кіраванцаў ёсць дыплом Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, якая займаецца падрыхтоўкай спецыялістаў ужо 25 гадоў. Як выгадаваць кіраўнікоў новай фармацыі і дзе шукаць геніяльных менеджараў? Пра гэта разважае Марат Жылінскі, самы малады рэктар за ўсю гісторыю існавання галоўнай кузні кіраўніцкіх кадраў.

Чаму кадры часам нічога не вырашаюць? Колькі павінен атрымліваць беларускі міністр, і ці варта запрашаць легіянераў у вертыкаль улады? Аўтар і вядучы праграмы "Буйным планам" Марат Маркаў гэтым разам запрасіў рэктара Акадэміі кіравання. Якой атрымалася гутарка? Зможаце даведацца ўжо ў аўторак. Адразу пасля "Панарамы". Не прапусціце.