Рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса Кірыл Шымко зноў здзівіў свет

25 июля 2016

Гэтым разам ён ссунуў з месца самы вялікі верталёт у свеце - Мі-26 вагай амаль 50 тон.

Кірыл Шымко цягне самалёт. Група падтрымкі крычыць: "Кірыл! Кірыл!"

Новы рэкорд быў устаноўлены сёння на тэрыторыі аэрадрома Ліпкі. Беларускі асілак на тросах працягнуў верталёт 20 метраў.

Дарэчы, менавіта гэты верталёт заказвалі ў МНС Беларусі для здымак галівудскай карціны "Цвёрды арэшак - 5" з Брусам Уілісам у галоўнай ролі. Рэкорд, пастаўлены сёння, спартсмен прысвяціў ратавальнікам, бо сёння ў іх прафесійнае свята. А таксама фестывалю авіяцыйнага спорту.

Свой першы рэкорд асілак устанавіў яшчэ ў 2009 годзе. Разам з Паўлам Сарокам ён ссунуў з месца танк Т-34 вагай больш за 30 тон. У 2011 - 55-тонавы БелАЗ у цэнтры Мінска. Чарговы рэкорд быў устаноўлены летась, калі Кірыл ссунуў вежавы кран вагай амаль на 119 тон.