Рэкордны мінус зафіксаваны мінулай ноччу ў Оршы

20 января 2014

23 марозу. Рэкордны мінус сёння зафіксаваны мінулай ноччу ў Оршы. Як адзначаюць сіноптыкі, марознае надвор'е захаваецца ў найбліжэйшыя суткі. Днём да мінус 15-ці, уначы да мінус 19-ці, месцамі каля 25-ці ніжэй за нуль. Кароткачасовы снег будзе толькі па паўднёвым захадзе краіны. На дарогах па-ранейшаму слізка.