Рэкордная колькасць пасольстваў прыняла сёлета ўдзел у калядным кірмашы

10 декабря 2017

Рэкордная колькасць пасольстваў - амаль 40, а таксама беларускія арганізацыі, прадпрыемствы і кампаніі прынялі сёлета ўдзел у калядным кірмашы. Арганізатарам выступіў Мінскі міжнародны жаночы клуб. У гасцініцы "Пекін-Мінск" усе ахвотнікі змаглі набыць сувеніры, падарункі і экзатычную для беларусаў прадукцыю. Утаргаваныя сродкі будуць накіраваныя ў дамы-інтэрнаты, бальніцы і хоспісы.

Не забылі на кірмашы і пра галоўных герояў - для дзяцей быў арганізаваны асобны святочны паказ.