Рэкордную колькасць дзіцячых садоў пабудуюць у Мінску сёлета

14 февраля 2020
Рэкордная  колькасць дзіцячых садоў - 28 - з'явіцца сёлета ў Мінску. Гэта прадугледжана інвестпраграмай сталіцы, у якой значна павялічылася будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў. Зараз у горадзе праектуюцца і будуюцца таксама 16 школ. Ідзе работа  і над стварэннем 28-мі аб'ектаў аховы здароўя. 

Бюджэт Мінска на сацыяльную сферу вырас

У цэлым аб'ём сродкаў, накіраваны на праектаванне, будаўніцтва і рэканструкцыю аб'ектаў аховы здароўя ў Мінску, у параўнанні з мінулым годам, павялічыўся ўдвая. А бюджэт на ўзвядзенне аб'ектаў сацыяльнай абароны вырас у тры разы і складае тры мільёны беларускіх рублёў.