Рэканструкцыя трасы М3. Участак трасы стане чатырохпалосным

26 мая 2020
Рэканструкцыя аўтамагістралей працягваецца ў Мінскай вобласці. У асноўным рамонтныя работы ідуць на самых ажыўленых дарогах. Напрыклад, траса Р53 ад сталіцы да Барысава  стане чатырохпалоснай. Завяршыць адзін з участкаў плануюць да канца года. 
Не менш актыўна рэканструююць зараз магістраль Мінск - Віцебск ля пасёлка Плешчаніцы. Актуальная для аўтамабілістаў інфармацыя - у Аляксандры Кавеліч.

Траса М3 - адна з самых загружаных у Мінскай вобласці, незалежна ад часу

Тут курсіруюць аўто ў кірунку латвійскіх і паўночных расійскіх гарадоў. А з-за складанага рэльефу, асабліва ля пасёлка Плешчаніцы, здарэнні на гэтай магістралі нярэдка траплялі ў дарожныя зводкі. 
Таму рэканструкцыя ўчастка ідзе асабліва аператыўна. Штодзень, калі дазваляе надвор'е, укладваюць да паўкіламетра бетоннага пакрыцця. Такі матэрыял больш даўгавечны, чым звычайны асфальт. Пры гэтым сам працэс даволі працаёмкі. Каб дарожнае палатно было максімальна роўным, выкарыстоўваюць тэхніку з сістэмай 3D-нівеліравання. 
Гэта неабходна, каб знізіць рызыку ўзнікнення аварыйных сітуацый. Палатно з адмысловым малюнкам не будзе слізкім. А сама магістраль стане чатырохпалоснай, па дзве ў кожным напрамку, што таксама паспрыяе бяспецы. А таму дадаткова спатрэбілася будаўніцтва двух мастоў. 

Рэканструкцыю трасы М3 прадоўжаць у наступным годзе

Да канца восені тут трансфмаруюць 8 кіламетраў трасы. Гэта толькі адзін з этапаў маштабнай рэканструкцыі ажыўленай магістралі. 

Магістраль Мінск - Барысаў пашыраць

Тым часам актыўныя працы зараз ідуць і на магістралі Р53, якая злучае сталіцу са Смалявічамі, Жодзінам і Барысавам. З-за высокага транспартнага патоку яе таксама пашыраць.