Рэканструкцыя трамвайных ліній на вуліцах Ульянаўскай і Першамайскай завяршаецца

23 августа 2018

Зараз на спецыяльныя пліты манціруюць новыя рэйкі. Яны будуць значна ніжэйшымі і са змененым профілем. Тэхналогія дазволіць трамваю рухацца бясшумна і без вібрацый. Паралельна з будаўнічымі працамі праводзіцца і добраўпарадкаванне інфраструктуры. Новыя прыпыначныя павільёны адрозніваюцца стылістычна і абсталяваны тактыльнай пліткай для пасажыраў з парушэннем зроку.

На вуліцы Бабруйскай пакуль толькі ідзе дэмантаж старых рэек. На Пуліхава праводзяць камунікацыі. Новае трамвайнае палатно пакладуць ад Бабруйскай у бок Захарава і да разваротнага кальца Мяснікова. Гэта амаль тры кіламетры.