Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне

16 августа 2020
Рэстаўрацыя ўнікальнага помніка архітэктуры XI стагоддзя. У Старым замку ў Гродне  завяршыўся важны этап рэканструкцыі: умацаваны схіл замкавай гары, цалкам адрамантаваны ўязныя вароты, з нуля пабудаваны частка паўднёвай сцяны, сярэдняя вежа і гаспадарчыя пабудовы ў двары. У планах  аднавіць замак часоў кіравання караля Рэчы Паспалітай  Стэфана Баторыя. Зараз рэстаўратары пачалі фінішнае аздаблення ўнутраных памяшканняў.

Знайшлі падмурак сярэднявечнай вежы

У працэсе рэканструкцыі замка  археолагі выявілі шмат артэфактаў. Самая каштоўная знаходка - падмурак сярэднявечнай вежы, намаляванай на вядомай гравюры Цюнта. Гэта месца будзе паказана спецыяльнай выкладкай у маставой.