Меры па рэканструкцыі моста цераз Прыпяць замацаваны ва ўказе Прэзідэнта

2 мая 2018

Рэканструкцыя моста цераз Прыпяць завершыцца ў 2018 годзе. Меры па забеспячэнні гэтых работ замацаваны ва ўказе Прэзідэнта. Генеральнай праектнай арганізацыяй вызначана дзяржаўнае прадпрыемства "Белгіпрадар", генеральнай падраднай арганізацыяй па выкананні будаўніча-мантажных работ - "Мастабуд". Прадпрыемства "БелдарНДІ" стала арганізацыяй, якая будзе праводзіць навукова-тэхнічнае суправаджэнне праекта.