Рэканструкцыі гістарычных баёў сёння на Лініі Сталіна

13 сентября 2014
Легендарная тэхніка часоў Вялікай Айчыннай і сучасныя ўзоры, а таксама рэканструкцыі гістарычных баёў - сёння на Лініі Сталіна. Больш за 12 000 чалавек сабраліся ў гісторыка-культурным комплексе. Да свята Дня горада далучыўся заўтрашні Дзень танкіста.

Атрымалася маштабна, упэўнівае Аляксей Радзівонаў.

Ён, той самы легендарны танк часоў Вялікай Айчыннай вайны - Т-34. У Дзень танкіста тут, у гісторыка-культурным комплексе Лінія Сталіна, арганізавалі ваеннае шоу. Пачалося свята з рэканструкцыі бою 1943, пасля гледачы змаглі самі ўбачыць, як праходзілі ваенныя дзеянні з удзелам танкаў у Афганістане.

Тут, на Лініі Сталіна, арганізатары свята таксама паказалі гледачам і самыя сучасныя варыянты баявых машын. Напрыклад, вось гэты танк Т-72Б, яшчэ яго завуць Рагатка, сёння стаў асновай танкавага парка Беларусі і шматлікіх краін свету. Прызначаны ён для блізкага бою. Дэманстрацыя яго магчымасцяў і стала, можна сказаць, кульмінацыяй парада.

Сапраўды, падрыхтоўваюць вайскоўцаў да такіх мерапрыемстваў даволі доўга. Спачатку салдаты вывучаюць гісторыю машыны і толькі потым садзяцца за руль шматтонніка. На спецыяльным палігоне кожны крок рэканструкцыі адпрацоўваецца да дробязяў: бо галоўнае, гавораць ваенныя, не толькі яркае шоу, але і бяспека.

Аляксандр Мятла, дырэктар дабрачыннага фонду Памяць Афгана: У нас рэканструявана больш за 10 танкаў гістарычных, якія можна паказаць. І сёння ўсе іх убачылі і паглядзелі гэтыя танкі розных гадоў, пачынаючы з танка 1935 года і сканчаючы больш сучасным танкам, які сёння стаіць на ўзбраенні нашых Узброеных Сіл.

Паралельна з парадам гасцей свята таксама чакаў яшчэ адзін падарунак - канцэрт вядомага расійскага хіп-хоп-выканаўца Нойза МС. Сюды папулярны музыкант прыехаў не толькі для таго, каб выканаць песні са свайго апошняга альбома, але і павіншаваць усіх з Днём танкіста. Папулярны фрыстайліст прызнаецца: шкадуе, што не ўзяў з сабою сям'ю.

Гэта выдатна і адначасова душэўна. Ужо пасля выступлення Нойз МС пакаштаваў сапраўдную салдацкую кашу. Паводле добрай традыцыі, на Лініі Сталіна для ўсіх гасцей арганізавалі палявую кухню.

Усяго ж паглядзець як на рарытэтныя танкі, так і на сучасныя баявыя машыны пажадалі адразу 12 000 чалавек. Гэта, дарэчы, рэкордная колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю існавання такога незвычайнага міжнароднага форуму. Тут, на імправізаваным палігоне пад Мінскам, сабраліся не толькі беларусы, але і госці з Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы.