Рэкі і вадасховішчы Мінскай вобласці амаль ачысціліся ад лядовага пакрыцця

6 апреля 2018

Вада пайшла на паніжэнне. Цэнтральны рэгіён працягвае маніторынг гідралагічнага становішча. Узровень рэк зараз на сярэдніх значэннях. Толькі ў Нёмане ён перавышае норму. Падтопленымі застаюцца некалькі падворкаў у Стаўбцоўскім раёне.

Рэкі і вадасховішчы Мінскай вобласці амаль ачысціліся ад лядовага пакрыцця. Таўшчыня льду наблізілася да крытычных 7 сантыметраў. Выхад на яго забаронены.