У Беларусі небывалыя для студзеня паводкі

4 января 2018

Рэкі Гомельскай вобласці выйшлі з берагоў. Узровень вады ў Случы падняўся вышэй за адзнаку два з паловай метры. Падтопленыя падворкі і гаспадарчыя пабудовы. Вада ў Пцічы ў Петрыкаўскім раёне паднялася вышэй за тры з паловай метры. А на ўчастку дарогі Лучыцы - Хвойня могуць праехаць толькі машыны павышанай праходнасці.

Рака Сож у Магілёўскай вобласці затапіла аўтамабільны мост у Мсціслаўскім раёне. Ратавальнікі ўвесь час сочаць за сітуацыяй з паводкамі.