Рэгулярным аўтаперавозчыкам у Беларусі могуць дазволіць працаваць без конкурсаў да канца года

22 мая 2018

Патрэбны толькі адпаведны дагавор, дзе прапісаны правы, абавязкі і адказнасць бакоў: аператара і перавозчыка; ёсць маршрут і расклад. Гэта прадугледжана праектам указа "Аб некаторых пытаннях перавозак пасажыраў". Дакумент размешчаны на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый для грамадскага абмеркавання.

Згодна з праектам указа, заключыць дагавор на рэгулярныя перавозкі тэрмінам да 5 гадоў можна да канца года. А пры якасным абслугоўванні, рэгулярных зносінах і адсутнасці парушэнняў можна падоўжыць дагавор таксама без конкурсу.