Рэгіёны прымаюць "Снежны снайпер"

26 января 2019

Юныя біятланісты Беларусі ўключыліся ў маштабныя лыжныя баталіі

Рэгіёны прымаюць "Снежны снайпер" - спаборніцтвы на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Усё, як у вялікім спорце:   спрынтарскія гонкі, эстафеты і нават стральба па мішэнях. Калі і хуткасць важная, і камандная падтрымка. Пра сапраўднае зімовае свята - Андрэй Ястрабаў.

Больш за дзве тысячы хлопчыкаў і дзяўчат - звычайных школьнікаў - па ўсёй Магілёўскай вобласці адстойвалі права прадстаўляць свае раёны на абласным этапе "Снежнага снайпера", які сёлета і прымаў Пячэрскі лесапарк у Магілёве. Хрысціна Петрачэнка, вучаніца 5-га класа сельскай школы аграгарадка Забялышын Хоцімскага раёна, упершыню на такіх маштабных спаборніцтвах. І адразу ў эстафету. Зразумела, настаўнікі пакуль дапамагаюць.

"Малышковы снежны снайпер" - так празвалі спаборніцтвы не афіцыйна. Узрост сёлетніх спартсменаў - ад 11-ці гадоў. Аднак, на думку суддзяў, самае тое для пачатку спартыўнай кар’еры. І прыглядаюцца да больш перспектыўных.

Зразумела, працягласць трасы значна меншая, чым у вялікім біятлоне - ад 1 800 метраў - для самых маленькіх, да трох кіламетраў - для юнакоў і дзяўчат. Для якіх спаборніцтвы - гэта не толькі магчымасць заявіць пра сябе, але знайсці новых сяброў.

Унікальныя спаборніцтвы з унікальнымі перспектывамі. Так ацэньваюць "Снежны снайпер" і алімпійцы. Якія не аднойчы праслаўлялі Беларусь перамогамі ў біятлоне. Сяргей Новікаў - сёння ён таксама побач з юнымі спартсменамі і сочыць за іх поспехамі.  

Новых чэмпіёнаў абавязкова дасць краіне і другая па маштабах біятлонная траса, якую будуюць не ў сталіцы, а ў Чавусах. На радзіме знакамітай Дынары Алімбекавай. З перападам вышыні да 18 метраў, 6-мятровымі дарожкамі. Будзе дзе трэніравацца юным спартсменам не толькі Беларусі.

Сваіх "снежных снайпераў" выбіраюць усе рэгіёны краіны. Сёння пераможцаў узнагародзяць у Віцебску, заўтра - у Мінскай вобласці. А ў лютым - фінал. У Раўбічы у Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі з’едуцца лепшыя юныя біятланісты. Цікава, каму дастанецца сёлета галоўны кубак? Сочым за вынікамі!