Рэгіянальны адбор на конкурсы вакалістаў "Славянскага базару"

4 декабря 2020

Рэгіянальны адборачны тур на "Славянскі базар" прайшоў у Гродне. Больш як паўсотні вакалістаў з усёй вобласці спрабуюць прабіцца на міжнародны фестываль мастацтваў. Журы праслухала адразу дзве ўзроставыя групы ўдзельнікаў - дзіцячага конкурсу і выканаўцаў эстраднай песні. Усе канкурсанты ўжо маюць вопыт канцэртных выступленняў і перамог у міжнародных або рэспубліканскіх фестывалях.

Дзмітрый Качароўскі, саліст Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі, старшыня журы: "Конкурс вакальны, вядома, конкурс песні. Таму будзем слухаць па дзве песні, ставіць ацэнкі і потым ужо будзем адбіраць мацнейшых, паспяховых дзяцей. Заяўлена 35 дзяцей і 30 дарослых. Плануем адабраць па 5 чалавек з кожнай групы для ўдзелу ў працягу, у наступным туры".

Карына Карповіч, удзельніца студыі эстраднага вакалу: "Я вельмі доўга рыхтавалася, бо гэта важны для мяне маштабны конкурс. Гэта была мая мара - паўдзельнічаць на такіх класных конкурсах. Песні я выбрала таксама годныя, і, як мне здаецца, з імі можна чагосьці дасягнуць. І я буду вельмі імкнуцца дабіцца сваёй мэты".

Аналагічныя адборачныя туры прайшлі ўжо ў Гомелі, Магілёве і Барысаве, сёння на чарзе Віцебск, а далей Мінск. Завершыцца першы этап 11 снежня ў Брэсцкай вобласці.