Рэгіянальны фестываль-кірмаш Дажынкі праходзіць ва Уздзе

14 ноября 2014

Мінская вобласць сёлета паказала лепшы вынік ў краіне па намалоце збожжа. Арыенцір наступнага года - больш за тры мільёны тон. Рэгіянальны фестываль-кірмаш Дажынкі сёння праходзіць ва Уздзе. Якія раёны ў гэтым сезоне занялі першыя пазіцыі і дзе працуюць лепшыя аграрыі?


Аляксей Кандраценка адчуў каларыт свята хлебаробаў. Без артыстаў нават самае вялікае свята - не свята! За добры настрой на абласных Дажынках адказваюць віртуозы, а таксама народныя майстры кожнага раёна.


Абласныя Дажынкі - гэта не толькі песні, танцы і святочны настрой, але яшчэ і магчымасць добра пачаставацца. Падворак кожнага раёна прапануе такія прысмакі, што прайсці міма проста ніяк не магчыма.


Багаты стол сёлета ў кожным раёне вобласці, аднак ў Нясвіжскага і Бярэзінскага - найлепшыя вынікі. Той ўзровень, да якога многія імкнуцца. Добры вынік, гавораць хлебаробы, залежыць не толькі ад сваіх ўласных намаганняў, але і калектыўнай работы.


Сярод ганаровых гасцей - губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра. Нават у свята кіраўніку прыйшлося папрацаваць. Цяпер ля новага Палаца культуры ва Уздзе будзе расці новае дрэва - сімвал свята.


І вось ганаровыя ўзнагароды трапляюць да адрасатаў. Прадстаўнікоў лепшых раёнаў і гаспадарак асабіста віншуе губернатар.


Фестываль-кірмаш Дажынкі ва Уздзе працягваецца. Святочнага настрою хопіць мінімум да 16 лістапада. Менавіта ў нядзелю ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі.