Рэформа ЖКГ ужо паказала добрыя вынікі

9 октября 2015

Рэформа ЖКГ, якая праводзіцца ў сталіцы паўгода, ужо паказала добрыя вынікі. Пра гэта сёння паведаміў галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон падчас сустрэчы з працоўным калектывам Гаррамаўтадара. Нагадаем, пакуль што яна праводзіцца ў двух раёнах: Партызанскім і Першамайскім. Галоўная мэта рэформы – знізіць сабекошт камунальных паслуг, стварыць спецыялізаваныя брыгады, якія змогуць выконваць пэўныя работы па абслугоўванні жылога і нежылога фондаў, раздзяліць функцыі заказчыка і падрадчыка – зараз іх выконваюць самі ЖЭСы.

Падчас сустрэчы работнікі прадпрыемства таксама змаглі задаць свае пытанні Аляксандру Якабсону і атрымаць адказы з першых вуснаў.