Рэдкае сонечнае зацьменне назіралі сёння беларусы

20 марта 2015

Астраномы ўжо назвалі яго самым вялікім за паўтара дзесятка гадоў. Дзякуючы яснаму надвор'ю ўбачыць унікальную з'яву змаглі жыхары ўсіх рэгіёнаў Беларусі. У нашай краіне сонечнае зацьменне было частковым - Сонца схавалася на 70%. Каб не нашкодзіць здароўю, беларусы выкарыстоўвалі розныя ахоўныя святлафільтры, а самыя зацікаўленыя назіралі за сонечным зацьменнем праз спецыяльнае абсталяванне з абсерваторыі пры Мінскім планетарыі.

Адметна, што сёлета сонечнае зацьменне супала з яшчэ адной важнай падзеяй - днём вясновага раўнадзенства, што за ўсю гісторыю чалавецтва здаралася каля дзесяці разоў.