Рэдкі від змяі знайшлі ў Беларусі. Мядзянка пасялілася ў Брэсцкай вобласці

14 августа 2019

Самая таямнічая змяя Еўропы пасялілася ў Беларусі. Логавішча мядзянкі знайшлі ў закінутай ракетнай частцы Брэсцкай вобласці. Таямнічай гэтую змяю навукоўцы назвалі за яе ўтоенасць. Від вельмі рэдкі - загадкай застаецца працягласць жыцця асобіны. Для чалавека рэптылія не небяспечная - яна не атрутная. За апошнія 30 гадоў у Беларусі навукоўцы выявілі толькі чатыры такія змяі. Зараз спецыялісты знайшлі каля 30 дарослых мядзянак.

Зараз навукоўцы робяць усё, каб захаваць рэдкі від. Месца, дзе знайшлі логавішча мядзянак, збіраюцца зрабіць заказнікам.