Рэдкі від качкі ўпершыню заўважылі ў сталіцы

17 февраля 2020
Гэтая рэдкая птушка ўпершыню завітала ў сталіцу. У Мінску заўважылі чырвананосага нырка. Спачатку яго назіралі на Мінскім моры, а зараз самец качкі плавае ў цэнтры -  у Свіслачы побач з дамбай Камсамольскага возера. Гэты від больш распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе. А ў нашу  краіну такія птушкі дагэтуль не заляталі.
Чырвананосага нырка заўважылі падчас "зімовага перапісу вадаплаўных птушак".